Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

25 верасня ў краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі

22.09.2025

25 верасня ў краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі

25 верасня МНС сумесна з іншымі ведамствамі правядзе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва дзеянням у розных надзвычайных сітуацыях, а таксама павышэнне ўзроўню інфармаванасці грамадзян у пытаннях бяспекі.

Глыбоцкі раён не стане выключэннем. Так у гэты дзень на тэрыторыі дзіцячай пляцоўкі "Брыганціна" з 11.00 па 14.00 пройдзе масавае мерапрыемства з задзейнічаннем зацікаўленых служб і арганізацый раёна.

Актуальнасць тэмы бяспекі практычна штогод пацвярджаецца прыкладамі буйных пажараў, адзін з якіх адбыўся ў мінулым годзе ў Віцебску.

13 снежня 2024 года адбыўся буйны пажар у гандлёвым цэнтры "Беларусь", на якім былі траўмаваныя 17 чалавек. Пажары такога маштабу рэдкасць для Беларусі. У той дзень дзякуючы суладным дзеянням відавочцаў і ратавальнікаў чалавечых ахвяр удалося пазбегнуць.

Навыкі эвакуацыі з будынкаў, уменне чытаць планы эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках, у тым ліку мець уяўленне аб правілах паводзін у натоўпе – усе гэтыя веды спатрэбяцца ў выпадку наступлення пазаштатнай сітуацыі на розных аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей: кінатэатрах, гандлёвых цэнтрах, стадыёнах і г. д.

Менавіта таму мэтай Адзінага дня бяспекі з'яўляецца навучанне насельніцтва дзеянням пры пажары, няштатных сітуацыях і аказання першай дапамогі пацярпелым.

У гэты дзень ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Адзінага дня бяспекі.

Запрашаем усіх неабыякавых да ўласнай бяспекі прыняць удзел у мерапрыемстве!