Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
Аддзел па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама
211793, г. Глыбокае, вул. Леніна, 42 факс: 8 (02156) 2-58-76, эл.адрас: glub_obrazovanie@rik.vitebsk.by
Інтэрнэт-сайт аддзела:glubokoe.vitebsk-region.gov.by/by/sotsialnaya-sfera/adukatsyya
Начальнік – Гаўрылава Таццяна Вячаславаўна тэл. 8 (02156) 2-58-61
Прыёмная – тэл. 8 (02156) 2-58-76
Асабісты прыём Чацвер: з 8.00 да 13.00, каб.65
У раёне функцыяніруе 26 устаноў адукацыі, у тым ліку: гімназія, 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 7 устаноў дашкольнай адукацыі, ДУДА «Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна», ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна», ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Глыбоцкага раёна». Ажыццяўляе дзейнасць цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, дом сямейнага тыпу.
У 2025/2026 навучальным годзе колькасць навучэнцаў складае 4664.
У сферы адукацыі раёна ажыццяўляюць прафесійную дзейнасць 799 педагагічных работнікаў (3 маюць кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст», 289 – вышэйшую, 338 – першую, 72 – другую).
На базе ўстаноў адукацыі створана 12 рэсурсных цэнтраў рознай накіраванасці, адкрыты 4 інжынерна-тэхнічных цэнтра (ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія», ДУА «Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна», ДУА «Карабоўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна», ДУА «Ломашаўская базавая школа Глыбоцкага раёна»).
Ажыццяўляецца рэалізацыя эксперыментальнага рэспубліканскага праекта «Апрабацыя мадэлей кіравання якасцю адукацыі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі» (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога»), абласнога інавацыйнага праекта «Стварэнне і развіццё школьнай STEM-лабараторыі» (ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія», ДУА «Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна», ДУА «Карабоўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна»).
Для арганізацыі падвозу навучэнцаў і выхаванцаў у наяўнасці 20 аўтобусаў і аўтамабіль спецыяльны для перавозкі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.