Глубокскi раённы выканаўчы камітэт

Глубокскi раённы выканаўчы камітэт

Экалагічны турызм

Дзяржаўная  прыродаахоўная  ўстанова  «Голубаў сад»

Адрас: 211800, г. Глыбокае, вул. Маскоўская, 8

Тэлефон/факс: (802156) 5-00-79

Е-mail: dolgoe@sad.vitebsk.by

Рэжым працы: Панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00

Абедзенны перапынак: 13.00-14.00

Дзяржаўная  прыродаахоўная  установа  (ДПУ) «Голубаў сад» створана ў 2006 годзе на базе гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Доўгае” для аховы ўнікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых раслін самога возера і яго берагавой паласы.

Возера Доўгае з 16 жніўня 1979 года з'яўляецца дзяржаўным гідралагічным заказнікам "Доўгае", арганізаваным па прапанове навукоўцаў і спецыялістаў Белдзяржуніверсітэта на падставе пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР № 252 ад 16 жніўня 1979 года "Аб стварэнні дзяржаўных заказнікаў на тарфяных  радовішчах і азёрах Рэспублікі".

У мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 1833 "Аб рэспубліканскіх заказніках" возера Доўгае Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці абвешчана рэспубліканскім гідралагічным заказнікам "Доўгае".

Заказнік з'яўляецца перспектыўным аб'ектам развіцця экатурызму ў Рэспубліцы  Беларусь. На тэрыторыі заказніка маюцца  абсталяваныя месцы для купання  адпачынку і рыбнай лоўлі  , стаянкі аўтамабільнага транспарту. Для аматараў «дзікага» турызму прадастаўляюцца  ўсе неабходныя паслугі.

Насычанае помнікамі прыроды і гісторыі месца вельмі прывабныя для аматараў  прыроды  і  гісторыі.

ДПУ «Голубоў сад» прадстаўляе наступныя турыстычныя маршруты:  

  • пешы “Азерная краіна ў цэнтры  Еўропы” (15 км);
  • пешы"Пешшу да цэнтра Еўропы" (15 км)"
  • веласіпедны “Легенды беларускага Байкала” (55 км);
  • конны “Партызанскімі сцежкамі” (20 км);
  • водны “Па Шошы” (49 км);
  • пешы “Пяшком да цэнтра Еўропы” (15 км);
  • экасцежка “Па Галубову саду” (1,5 км).