Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Установа адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны каледж»


Установа адукацыі

“Глыбоцкі дзяржаўны каледж”

211793, г. Глыбокае, вул. Камсамольская, 33

Прыёмная –тэл. 8 (02156) 5 01 80

Электронны адрас:glicey@vitebsk.by

Інтэрнэт-сайт установы адукацыі: http://glubgk.edu.by/

Дырэктар – Любоза Васілій Аляксандравіч

тэл. 8 (02156) 5 01 81

Асабісты прыём

Трэцяя серада месяца: с 8.00 до 14.00

Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце

Атрахімёнак Сяргей Васільевіч

тэл. 8 (02156) 5 01 83

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Ждановіч Эла Мікалаеўна

тэл. 8 (02156) 5 01 83

Установа адукацыі “Глыбоцкі дзяржаўны каледж” займаецца падрыхтоўкай рабочых кадраў для галін сельскай гаспадаркі, транспарту, грамадскага харчавання, гандлю, прадпрыемстваў і арганізацый па кваліфікацыях: слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, слесар па рамонце аўтамабіляў, вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С», трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, муляр, кухар, швачка, прадавец.

З верасня 2023 года каледж рыхтуе спецыялістаў па кваліфікацыі “Арганізатар вытворчасці” (узровень ССА). З 2025 - па кваліфікацыі "Тэхнік-механік" (узровень ССА).

Каледжам прадастаўляюцца адукацыйныя паслугі для дарослага насельніцтва:
перападрыхтоўка вадзіцелей з катэгорыі "В" на катэгорыю "С", з катэгорыі "С" - на "СЕ", трактарыстаў-машыністаў з катэгорыі "С" на катэгорыі "С", "D", "F". Таксама арганізавана работа па павышенні кваліфікацыі кухараў з 3 на 4 разрад

Арганізавана прафесійнае навучанне для вучняў 10-11 класаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў агульнаадукацыйных установах.

На 01.09.2025 года ва ўстанове адукацыі “Глыбоцкі дзяржаўны каледж” навучаецца 342 навучэнцы. Адукацыйны працэс забяспечваюць 42 педагагічных работніка, 76% маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыі. Матэрыяльная база ўключае 27 навучальных кабінетаў, 2 камп’ютарных класа, 4 майстэрні, 7 лабараторый, спартыўную залу, стадыён, бібліятэку, актавую залу, трактарадром, аўтадром, сталовую, інтэрнат, вучэбную гаспадарку, пункт аховы здароўя. 

З верасня 2021 года на базе каледжа паспяхова дзейнічае Цэнтр дакладнага земляробства