Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
14.05.2025
15 мая 2025 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі "Даступнае права", прымеркаванай да Дня сям'і, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць шматдзетныя сем'і і сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў па пытаннях афармлення згод на выезд дзіцяці за мяжу, дагавораў адносна нерухомай маёмасці, дагавораў у дачыненні да нерухомай маёмасці, набытай з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу, шлюбных дагавораў, пагадненняў аб дзецях, падзелу маёмасці і іншых юрыдычных пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса.
На працягу дня ўсе ахвочыя могуць асабіста звярнуцца ў любую натарыяльную кантору ці натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса.
Натарыяльная кантора Глыбоцкага раёна: г. Глыбокае, вул. Леніна, д. 1-1, тэл. 5-44-85.