Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
13.10.2025
14 кастрычніка 2025 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі прымуць удзел у акцыі па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаванай да святкавання Дня маці і Дня бацькі.
На працягу дня шматдзетныя бацькі, якія маюць 3 і больш дзяцей і бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, завяшчання, падзелу маёмасці, шлюбнай дамовы, дагавора дарэння нерухомай маёмасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў і іншых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса.
Звяртаем увагу, што атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з прымяненнем відэасувязі (мэсэнджары).
Тэлефоны натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама графік іх работы можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.