Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
27.01.2026
МНС запускае новую рэспубліканскую інфармацыйную кампанію "Дзеці - не дарослыя! Не пакідайце іх адных!"
Кожны год у Беларусі адбываюцца выпадкі, звязаныя з гібеллю і траўматызмам дзяцей. І часцей за ўсё па адной і той жа прычыне: дарослыя губляюць кантроль. "Усяго на хвілінку" - і дзеці застаюцца адны. Здаецца, што нічога страшнага не здарыцца, але менавіта гэтыя хвіліны часам вырашаюць усё. Многія бацькі думаюць, што дзіця ўжо досыць самастойнае, каб пакінуць яго аднаго. Але дзеці, асабліва дашкольнага ўзросту, толькі вучацца разумець, дзе небяспека. Пры гэтым бацькі практычна не надаюць увагу навучанню дзяцей элементарным правілам бяспекі. Горш таго, часам самі падаюць прыклад небяспечных паводзін.
Каб прыцягнуць увагу бацькоў да праблемы гібелі і траўматызма дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту на пажарах і вадаёмах з 1 студзеня 2026 года ў Рэспубліцы Беларусь стартавала новая інфармацыйная кампанія "Дзеці - не дарослыя! Не пакідайце іх адных!".
Мэта кампаніі - паўплываць на бестурботнае стаўленне бацькоў да пытанняў бяспекі дзяцей, матываваць іх не пакідаць дзяцей без нагляду, арганізаваць карысны вольны час і стымуляваць да стварэння бяспечнага асяроддзя.
Бацькі часта ганарацца, калі іх дзіця паводзіць сябе "па-даросламу": дапамагае, праяўляе самастойнасць, пісьменна разважае. Яны хочуць бачыць у сваім дзіцяці маленькага дарослага - разумнага і адказнага, які з многімі хатнімі справамі ўжо можа справіцца сам. Але гэта самападман, бо дзеці - не дарослыя. Нават калі ўмеюць уключыць пліту, зараджаць тэлефон або прыгатаваць сабе гарбату. Яны ўсё яшчэ дзеці, у якіх няма вопыту, ведаў і інстынкту самазахавання, як у дарослага чалавека.
Дзіця можа паўтараць дзеянні дарослых, але не ўсведамляць, да чаго яны прыводзяць. Яно бачыла, як бацькі гатуюць, карыстаюцца электрапрыборамі (уключаюць прас, пліту, чайнік) і хоча "зрабіць як дарослы". Але тое, што для нас звыкла, для дзіцяці - гульня, дзе кожная памылка можа каштаваць жыцця. А калі бацькі сыходзяць, пакідаючы дзяцей адных, часта з упэўненасцю "яно ў мяне ўжо дарослае" – менавіта тады і здараюцца беды.
За 2020-2024 гады ў Беларусі на пажарах загінулі 38 дзяцей. У гарадах зарэгістравана 14 выпадкаў, а ў сельскай мясцовасці – 24. За 2025 год на пажарах загінулі 4 дзіцяці. Не меншую небяспеку для дзяцей нясе вада. З 2020 па 2024 гады ў Беларусі патанула 131 дзіця (у тым ліку 67 – пры непасрэдным купанні на вадаёмах), з іх 12 – праваліліся пад лёд. Толькі за купальны сезон (май-верасень) 2025 года – 8 загінуўшых дзяцей (у тым ліку 2 – пры непасрэдным купанні на вадаёме). Пры гэтым самая ўразлівая група – дзеці да 7 гадоў.
За кожнай лічбай чыясцi страта, боль і слёзы. У многіх выпадках трагедыі можна было пазбегнуць - дастаткова проста не пакідаць дзяцей адных і надаваць увагу бяспецы дома. Па выніку надзвычайныя сітуацыі і здарэнні з удзелам дзяцей адбываюцца па розных прычынах, але ўмова, якая спрыяла гібелі або траўматызму дзіцяці, заўсёды адна - пакіданне непаўналетніх без нагляду. Тут роля бацькоў першарадная. Менавіта яны павінны навучыць дзіця правілам бяспекі з ранняга дзяцінства, несці за яго адказнасць і не ствараць небяспечныя сітуацыі, пакідаючы аднаго.
Часта з самага ранняга дзяцінства ад бацькоў можна пачуць фразы: "Ты ў нас ужо зусім дарослы!", "Ты ў мяне ўсё разумееш і ўмееш!", "Ужо можна пакінуць на хвілінку - нічога не здарыцца!"
Але менавіта ў гэтых фразах і крыецца небяспека, паколькі бацькі пераконваюць сябе, што дзіця ўжо самастойнае і досыць дарослае. Аднак мысленне і псіхалогія маляняці яшчэ толькі фармуюцца, яно не ўсведамляе небяспекі і не адчувае пачуцця страху. Дзіця можа "гуляць у дарослага", паўтараючы дзеянні бацькоў, і нават не падазраючы, што некаторыя з іх небяспечныя. Агонь, электрычнасць, вада - усё гэта для дзіцяці не крыніца небяспекі, а элемент цікаўнасці. Яно не ведае, як хутка разгараецца полымя. Не здольна вызначыць, што электрапрыбор працуе няспраўна. Не разумее, што вада можа быць смяротна небяспечная, нават калі побач бераг.
Такім чынам, сацыяльная рэклама МНС не запалохвае, а наадварот прымушае задумацца нават тых, хто лічыць, што "з маімі дзецьмі такога ніколі не здарыцца". Ні адзін званок, крама або справа не вартыя таго, каб рызыкаваць самым дарагім. І куды б вы не спяшаліся, вазьміце дзіця з сабой. Хай лепш пачакае побач, бо з вамі яно ў бяспецы. Беражыце сваіх дзяцей!