Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
06.02.2026
"Дом без пажару" - пад такой назвай у перыяд з 11 па 17 студзеня ў Глыбоцкім раёне будзе праводзіцца спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства МНС.
Мэтай мерапрыемства з'яўляецца зніжэнне рызык узнікнення ўзгаранняў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх. Работнікі МНС правядуць абследаванні супрацьпажарнага стану, як жылых дамоў, так і гаспадарчых пабудоў: лазняў гаражоў, хлявоў, і раскажуць пра наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі. Таксама спецыялісты нагадаюць аб недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, аб небяспецы курэння і неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях.
Акцэнт у праводзімай рабоце будзе зроблены на домаўладаннi і кватэры грамадзян, найбольш схільных рызыцы ўзнікнення пажараў.
Статыстыка, якая палохае: за студзень 2026-га ў Беларусі адбылося 954 пажары, загінулі 123 чалавекі. Большасць трагедый здарылася ў жылых дамах з-за праблем з печамі, электрыкай і неасцярожнага абыходжання з агнём. Галоўным фактарам гібелі людзей застаецца курэнне.