Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

З 24 лістапада па 30 лістапада на тэрыторыі Глыбоцкага раёна пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя "Тыдзень кібербяспекі"

24.11.2025

З 24 лістапада па 30 лістапада на тэрыторыі Глыбоцкага раёна пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя "Тыдзень кібербяспекі"

У мэтах шырокамаштабнага інфармавання насельніцтва аб актуальных метадах і спосабах падману, якія выкарыстоўваюцца кіберзлачынцамі супрацоўнікі праваахоўных органаў раскажуць пра меры процідзеяння і прафілактыкі кіберзлачынстваў, асвецяць існуючы парадак звароту лічбавых знакаў (токенаў), правядуць інфармацыйна-тлумачальную работу па супрацьдзеянні тэлефонным і анлайн махлярствам, папярэджання ўключэння грамадзян, у першую чаргу моладзі, у схемы па вывадзе і атрыманнi наяўных грашовых сродкаў, а таксама прафілактыцы кіберзлачынстваў, якія здзяйсняюцца, у тым ліку, шляхам атрымання доступаў да акаўнтаў мабільных прылад і гульнявых мабiльных праграм.