Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
21.10.2025
З мэтай зніжэння рызык гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў, з-за невыканання грамадзянамі асноў бяспекі жыццядзейнасці, а так жа павышэння інфармаванасці насельніцтва ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі і магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг (дапамогі) у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку і папярэджання правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення з 25 кастрычніка па 2 лістапада 2025 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам".
У прафілактычных мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, а таксама Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.
Традыцыйна, у першую чаргу, суб'екты прафілактыкі нададуць увагу сем'ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, інвалідам, грамадзянам, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распівання спіртных напояў, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым, найбольш сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян.
Акрамя гэтага ў названы перыяд ратавальнікі правядуць адрасныя абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў (кватэр) грамадзян па зваротах грамадзян.
Далучайцеся да акцыі - будзем за бяспеку разам!