Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Тэрміновы збор! Лёс Каці Вінаградавай у руках кожнага з нас

03.11.2025

Тэрміновы збор! Лёс Каці Вінаградавай у руках кожнага з нас


Каця Вінаградава з Кобрына змагаецца з СМА 2-га тыпу - рэдкім і смяротна небяспечным генетычным захворваннем, якое павольна адымае ў яе магчымасць рухацца, есцi, дыхаць.

Ёй неабходная дапамога ў зборы сродкаў на прэпарат Zolgensma коштам 1 817 500 $ і падтрымліваючая тэрапія.

Асаблівая тэрміновасць выклікана тым, што прэпарат Zolgensma прызначаецца толькі дзецям, чыя вага не перавышае 21 кг, а Каця важыць ужо 19,5 кг, і, значыць, часу амаль не засталося.

Давайце аб'яднаемся і падорым Кацi шанец на будучыню!