Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
23.07.2025
У мэтах прадухілення вытворчага траўматызму і забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур у перыяд з 15 ліпеня па 25 жніўня 2025 г. на прадпрыемствах і арганізацыях аграпрамысловага комплексу, згодна з распараджэннем старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта праводзіцца месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур.
Правядзенне месячніка забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур у арганізацыях з'яўляецца дадатковым мерапрыемствам да штодзённай работы па ахове працы і адным з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. Прынцыпамі правядзення з'яўляюцца: прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе; адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы; уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы; ацэнка і кіраванне рызыкамі на вытворчасці; навучэнне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.
З гэтай мэтай мабільнай групай па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі кантрольна-наглядных органаў праводзіцца маніторынг работы па забеспячэнні бяспечных умоў працы, падтрыманне супрацьпажарнага рэжыму ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу з укамплектаваннем аб'ектаў і тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, медыцынскімі аптэчкамі і спраўным наборам тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны, бяспеку тэхналагічнага працэсу пры выбары спосабу уборкі сельскагаспадарчых культур.
У ходзе маніторынгу праводзіцца работа па выяўленні траўманебяспечных сітуацый у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур і прыняцці мер па іх ліквідацыі, унесены прапановы па прывядзенню ўмоў і аховы працы ў адпаведнасць з нарматыўнымі патрабаваннямі. Работнікам дадзены вычарпальныя тлумачэнні па цікавячых пытаннях, якія закранаюць заканадаўства аб ахове працы. Даведзены асноўныя патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб далейшых мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны".