Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
25.09.2025
Паважаныя жыхары і госці Глыбоцкага раёна! Аргкамітэт па правядзенні восеньскага кірмашу запрашае вас 28 верасня акунуцца ў атмасферу восеньскага свята і атрымаць асалоду ад багацця тавараў на традыцыйным раённым сельскагаспадарчым кірмашы "Дары восені".
У праграме:
9:00 - 14:00 – работа гандлёвых шэрагаў прамысловых, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, сялянска-фермерскіх гаспадарак, індывідуальных прадпрымальнікаў
10:00 - 12: 00 – канцэртная праграма "Калі спявае душа"
10:00 - 11:00 – бяспройгрышная латарэя "Выпрабуй поспех"
На кірмашы вы зможаце набыць бульбу, плодаагароднінную і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю, мёд, саджанцы, а таксама тавары народнага спажывання.
Жадаючыя прыняць удзел у гандлёвых радах на кірмашы могуць звярнуцца па тэлефоне 2-58-54, 2-58-33.
Не выпусціце магчымасць правесці час з карысцю і задавальненнем!
Прыходзьце ўсёй сям'ёй на восеньскі кірмаш – тут кожны знойдзе нешта асаблівае для сябе.
Да сустрэчы на свяце ўраджаю!