Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Велапрабег у памяць пра Перамогу: Глыбоччына далучаецца да маштабнай акцыі, якая пройдзе з 14 па 19 ліпеня

11.07.2025

Велапрабег у памяць пра Перамогу: Глыбоччына далучаецца да маштабнай акцыі, якая пройдзе з 14 па 19 ліпеня

Маштабны велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю з дня заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, пройдзе ў Беларусі.

16 і 17 ліпеня маршрут велапрабегу пройдзе па Глыбоцкім раёне.

Удзел прымуць аматары актыўнага адпачынку і веласпорту, якім трэба будзе пераадолець вялікую дыстанцыю.

Жыхары і госці горада Глыбокае змогуць не толькі назіраць за праездам спартсменаў, але і прыняць удзел у спадарожных мерапрыемствах.

Арганізатары велапрабегу на тэрыторыі Глыбоцкага раёна запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да гэтай маштабнай падзеі.