Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
20.02.2025
20 лютага прайшло пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва пад старшынствам Веры Цяліцы. Удзел у рабоце камісіі прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе №22 Анатоль Сіўко.
Члены камісіі разгледзелі жыццёвыя сітуацыі грамадзян, якія прыйшлі на прыём, у тым ліку знаходзячыхся ў групе сацыяльнай рызыкі. Некаторыя з іх нядаўна вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі і лячэбна-працоўных прафілакторыяў, стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Глыбоцкага РАУС, вядуць амаральны лад жыцця, на працягу многіх гадоў не маюць афіцыйнага працаўладкавання і пастаяннай працы.
Адны скептычна ставіліся да прапаноў аб працаўладкаванні, знаходзячы дзясяткі розных прычын, каб не працаваць. Іншыя актыўна раздавалі абяцанні працаўладкавацца. Трэція з аптымізмам і імкненнем змяніць лад жыцця згаджаліся на любую працу. Былі грамадзяне, якія не першы год працуюць вахтавым метадам у Расіі і з пачаткам будаўнічага сезону зноў адправяцца туды на заробкі.
Члены камісіі гаварылі грамадзянам аб неабходнасці афіцыйнага працаўладкавання і дакументальнага пацвярджэння іх занятасці, аб стоадсоткавай аплаце паслуг газа-, цепла - і гарачага водазабеспячэння пры ўмове, калі ўласнікі жылля працаздольнага ўзросту не працуюць. Заклікалі грамадзян памятаць, што пенсію яны атрымаюць толькі пры наяўнасці дваццаці гадоў страхавога стажу.
На пасяджэнні камісіі былі таксама разгледжаны дакументы, прадастаўленыя жыхарамі Глыбоччыны і пацвярджаючыя іх афіцыйную працоўную занятасць.
- Занятасць насельніцтва - першачарговае пытанне для сельскіх рэгіёнаў і яго трэба вырашаць комплексна, з прыцягненнем дэпутатаў розных узроўняў, сельскіх выканкамаў, наймальнікаў, цэнтраў занятасці, спецыялістаў камісіі, саміх грамадзян, стымулюючы іх цікавасць да працы на малой радзіме, на Глыбоччыне, якая павінна быць эканамічна стабільнай, добраўпарадкаванай, камфортнай для працы, жыцця і адпачынку людзей, развівацца. А такой яна будзе пры ўмове, што кожны ўнясе свой пасільны ўклад у яе росквіт, – падсумаваў Анатоль Сіўко.