Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
18.02.2025
18 лютага прайшло пасяджэнне Прэзідыума Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам Веры Цяліцы з удзелам загадчыка сектара спорту і фізкультурна-аздараўленчай работы Упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Святланы Астанінай. Галоўным у парадку дня было пытанне "Аб выкананні рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў 2024 годзе падпраграмы "Маркетынг турыстычных паслуг" Дзяржаўнай праграмы "Беларусь гасцінная" на 2021-2025 гады.
У рабочым пасяджэнні прынялі ўдзел члены Прэзідыума - першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Абрамчык, намеснікі старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч і Алена Шаланько, дырэктар Дзвінскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу НАН Беларусі прадстаўнікі санаторна-курортнага комплексу "Пліса", ПУП "Камянецкая Н. А.", Глыбоцкага вопытнага лясгаса, УП ЖКГ Глыбоцкага раёна, спецыялісты сектара спорту і турызму райвыканкама.
З дакладам па галоўным пытанні выступіла загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Таццяна Зеваліч. Яна адзначыла, што ўдзельная вага турыстычных паслуг Глыбоччыны ў агульным аб'ёме экспарту турыстычных паслуг вобласці складае 25,1 працэнта. Тэмп росту экспарту ў мінулым годзе да 2022 года склаў 128,5 працэнта пры заданні 120 працэнтаў. У раёне ў 2024 годзе праведзена 14 падзейных мерапрыемстваў пры шасці запланаваных.
Аб рабоце па арганізацыі адпачынку і аздараўлення, аб выкананні прагнозных паказчыкаў распавялі прадстаўнік адміністрацыі санаторна-курортнага комплексу "Пліса" Андрэй Карандзей, дырэктар ПУП "Камянецкая Н.А", якое аб'ядноўвае гасцініцы "Арола», "Ольгас" і "Глыбокае" Наталля Камянецкая, дырэктар УП ЖКГ Глыбоцкага раёна Дзмітрый Ляжневіч, дырэктар Глыбоцкага вопытнага лясгаса Аляксандр Сырапятка і дырэктар Дзвінскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу НАН Беларусі Эдуард Длужнеўскі.
- Спецыялісты турыстычнай галіны Глыбоччыны і прадпрыемствы раёна, якія сумесна развіваюць розныя напрамкі турызму ў залежнасці ад сферы дзейнасці, разумеюць, што развіваючы турызм, вы развіваеце эканоміку рэгіёну. Глыбоцкі раён па выкананні паказчыкаў лепшы ў вобласці, таму што ў вас моцная каманда спецыялістаў і кампетэнтнае ўзаемадзеянне. Не змяншайце працоўных тэмпаў. Развівайце сістэму турыстычнай гасціннасці, прадстаўляйце новыя паслугі. Працуйце над дыверсіфікацыяй экспарту турыстычных паслуг і нарошчваннем іх аб'ёмаў. Прасоўвайце турыстычны прадукт рэгіёну на ўнутраным і вонкавым рынках. Удасканальвайце матэрыяльна-тэхнічную базу турыстычных аб'ектаў з прыцягненнем на гэтыя мэты інвестыцый, - падвёўшы вынікі работы, паставіла новыя задачы і мэты Святлана Астаніна.