Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
24.11.2023
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ва Ушачах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Прыём грамадзян будзе праходзіць з 12.00 да 13.00 на базе Ушацкага раённага выканаўчага камітэта.
У ходзе рабочай паездкі старшыня Палаты прадстаўнікоў прыме ўдзел у адкрытым пасяджэнні Ушацкага райвыканкама па пытанні "Аб ходзе выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Увекавечанне памяці аб загінулых пры абароне Айчыны" на 2021-2025 гады". Размова таксама пойдзе аб падрыхтоўцы да правядзення кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў.
БелТА