Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Аб'яўляецца раённы суботнік

03.10.2024

Аб'яўляецца раённы суботнік

5 кастрычніка 2024 года адбудзецца раённы суботнік. Такое распараджэнне прынята Глыбоцкім райвыканкамам.

У дакуменце ўказваецца, што суботнік можна правесці на працоўных месцах альбо ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў.

Грошавыя сродкі, заробленыя ў дзень раённага суботніка, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне аб'ектаў і тэрыторый горада і сельскіх населеных пунктаў раёна.

Тэлефон для даведак 8 (02156) 2 58 86.