Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
17.12.2024
Галоўнай тэмай сустрэчы сталі маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Беларусі, а таксама роля інстытута прэзідэнцтва ў фармаванні моцнай дзяржаўнай улады. Удзельнікі абмеркавалі дасягненні краіны і ўклад цяперашняга кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў яе развіццё.
Асаблiвая ўвага была нададзена пытанням адукацыі і падрыхтоўкі маладых спецыялістаў. Аляксандр Шубскі адзначыў, што сучасныя навучэнцы маюць доступ да найноўшых тэхналогій і развітой матэрыяльна-тэхнічнай базы, што дапамагае ім дасягаць высокіх вынікаў.
Таксама абмяркоўваліся поспехі ў добраўпарадкаванні горада Глыбокае: будаўніцтва новых тратуараў, замена вулічнага асвятлення. Было адзначана, што значныя сродкі былі ўкладзены ў рэканструкцыю будынкаў гімназіі і бальніцы, а таксама ў абнаўленне гарадскога пасёлка Падсвілле.
Іна Султанава абмеркавала з удзельнікамі сустрэчы асаблівасці цяперашняй электаральнай кампаніі і маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Беларусі.
Яна падкрэсліла важнасць усвядомленага падыходу да галасавання і нагадала аб значнасці інстытута прэзідэнцтва для краіны.
Іна Султанава таксама падзялілася прыкладамі паспяховых высокатэхналагічных вытворчасцей, якія дзейнічаюць у Беларусі, і адзначыла ўклад дзейнiчаючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў развіццё краіны. Яна выказала ўпэўненасць, што пад яго кіраўніцтвам Беларусь працягне рухацца наперад як сацыяльна арыентаваная дзяржава з эканомікай будучыні.
Іна Султанава заклікала ўсіх праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўдзельнічаць у выбарах, бо ад нашага выбару залежыць будучыня краіны.
Па выніках сустрэчы з калектывам Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі адзначыў, што такія мерапрыемствы - важная частка дыялогу паміж уладай і грамадствам: дазваляюць лепш зразумець патрэбы і спадзяванні жыхароў раёна, а таксама аператыўна рэагаваць на пытанні і праблемы.
– Мы заўсёды адкрыты для зносін і гатовы абмяркоўваць любыя пытанні, якія хвалююць нашых грамадзян, - сказаў Аляксандр Шубскі.
Аляксандр Мікалаевіч таксама выказаў задавальненне тым, што сустрэча прайшла ў канструктыўнай і добразычлівай атмасферы. Асабліва Аляксандр Шубскі падкрэсліў важнасць удзелу грамадзян у выбарах Прэзідэнта, падкрэсліваючы, што кожны голас мае значэнне для вызначэння будучыні краіны.