Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
18.10.2024
Рэспубліканская акцыя "Дай лесу новае жыццё!", абвешчаная Міністэрствам лясной гаспадаркі, праходзіць з 12 кастрычніка па 12 лістапада 2024 года. Сёння, 18 кастрычніка, да яе далучылася Глыбоччына.
У акцыі, арганізаванай Глыбоцкім дасведчаным лясгасам, прынялі ўдзел старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, прадстаўнікі прыродаахоўных арганізацый раёна, прадпрыемстваў і ўстаноў, грамадскіх і прафсаюзных аб'яднанняў Глыбоччыны.
Акцыя прайшла ў фармаце запаўнення лясных культур на пэўных участках. У той дзень недалёка ад возера Бяглец былі высаджаны дзвесце саджанцаў соснаў, прадстаўленых Глыбоцкім лясгасам.
Акцыя працягваецца. Жадаючыя памнажаць лясныя багацці роднага краю змогуць далучыцца да яе на працягу месяца.