Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
22.10.2024
У сувязі з 85-годдзем выхаду першага нумара газеты "Веснік Глыбоччыны" старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі сустрэўся з калектывам і ветэранамі рэдакцыі.
Кіраўнік раёна павіншаваў прысутных з юбілеем выдання і падкрэсліў важнае значэнне раённай прэсы для жыцця грамадства.
Аляксандр Мікалаевіч расказаў якімі клопатамі жыве раён. У размове таксама абмяркоўваліся стратэгічныя ініцыятывы і мэты, звязаныя з будучыняй раёна.
Ветэраны працы ў сваю чаргу падзяліліся сваімі ўспамінамі і досведам. Яны расказалі аб першых днях працы ў рэдакцыі, аб складанасцях і радасцях прафесійнага жыцця, аб тым, як мянялася сфера журналістыкі і выдавецкай справы за доўгія гады, і якія цяжкасці ім даводзілася пераадольваць на гэтым шляху.
Па завяршэнні адкрытых і цёплых зносін Аляксандр Шубскі ўручыў супрацоўнікам і ветэранам рэдакцыі Ганаровыя граматы райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, Падзякі за іх уклад і адданасць справе рэдакцыі і грамадству.