Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
03.01.2025
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко і старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца наведалі Галіну Якаўлеўну Міхно ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы".
Вера Міхайлаўна і Анатоль Віктаравіч павіншавалі доўгажыхарку з навагоднімі і каляднымі святамі.
Галіна Якаўлеўна пачала свой працоўны шлях у калгасе "1 Мая" у 1950 годзе, а у цэлым сельскай гаспадарцы прысвяціла 33 гады свайго жыцця. Цяпер яна пражывае у Глыбокім разам з дачкой Нонай Анатольеўнай. У Галіны Якаўлеўны - тры ўнучкі і трое праўнукаў.
У час візіту Анатоль Сіўко і Вера Цяліца выказалі Галіне Якаўлеўне добрыя пажаданні, выказалі падзяку за яе шматгадовую працу і ўручылі памятныя падарункі.
Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, пакінуўшы прыемныя ўспаміны ва ўсіх удзельнікаў.