Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
27.11.2024
Аб зменах Кодэкса па пытаннях аб адукацыі і электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь гаварыў дэпутат Анатоль Сіўко падчас сустрэчы з педагогамі Глыбоччыны
Сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Сіўко з педагогамі Глыбоцкага раёна прайшла ў сярэдняй школе №1 імя П.А. Сухога.
Анатоль Віктаравіч адзначыў, што адукацыя - гэта фундаментальная сфера дзейнасці, якая закранае ўсё напрамкі жыцця.
Ён пералічыў унесеныя змены ў Кодэкс аб адукацыі, заклікаў педагогаў працаваць творча, рэзультатыўна, рыхтаваць школьнікаў не толькі да будучай прафесіі, але і да адказнага самастойнага жыцця.
Пасля сустрэчы дэпутат наведаў школьны музей імя П.А. Сухога.
Анатоль Віктаравіч уважліва слухаў, задаваў пытанні і нават пасядзеў на месцы пілота ў музейнай "Сушцы", распрацоўшчыкам якой з'яўляецца Павел Сухі. І, вядома ж, пакінуў запіс у музейнай кнізе водзываў.