Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Анатоль Сіўко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, павіншаваў жыхароў раёна са святам

16.09.2025

Анатоль Сіўко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, павіншаваў жыхароў раёна са святам

Паважаныя жыхары раёна! Дарагія землякі!

Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства!

Гэта свята гістарычнай справядлівасці, якое сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне нашай краіны. Менавіта дзякуючы ўз'яднанню Заходняй і Ўсходняй Беларусі ў 1939 годзе наша дзяржава здабыла тэрытарыяльную цэласнасць, а людзі – пачуццё нацыянальнага адзінства. І сёння мы адзіныя ў выбары стратэгічнага курсу развіцця моцнай і квітнеючай Беларусі.

Ніколі не забывайце аб сваім паходжанні, аб нашай слаўнай гісторыі. Хай мінулае вучыць нас быць моцнымі і згуртаванымі, сучаснасць дорыць магчымасці для развіцця і ўдасканалення, а будучыня будзе светлай і выдатнай. Слава ўсяму нашаму народу, шчасця кожнаму з вас!

Анатоль Сіўко,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.