Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
26.11.2025
У Глыбоцкім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання.
На базе Глыбоцкай ПМК меліяводгас прайшоў дзень інфармавання, які аб'яднаў тэмы лічбавай бяспекі і паўсядзённага дабрабыту.
Жыхары вёскі Шунеўцы і супрацоўнікі прадпрыемства атрымалі практычныя рэкамендацыі, як распазнаваць ашуканскія схемы ў Інтэрнэце і абараняць свае звесткі і сродкі.
У дыялогу прынялі ўдзел старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, а таксама прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Намеснік начальніка Глыбоцкага РАУС - начальнік крымінальнай міліцыі Васіль Арлоў дэталёва разабраў найбольш распаўсюджаныя тактыкі ашуканцаў: ад фішынгу і падробленых званкоў "ад банка" да маніпуляцый праз мэсэнджары і сацсеткі.
Начальнік РАНС Аляксей Кісель нагадаў аб правілах пажарнай бяспекі - асабліва актуальных у разгар ацяпляльнага сезона: бяспечнае абыходжанне з абагравальнікамі, пячным абсталяваннем і электрапрыборамі.
З работнікамі Глыбоцкай раённай ветэрынарнай станцыі і ветэрынарнай лабараторыі сустрэчу правяла Таццяна Канстанцінава – намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта.
Мэта мерапрыемства - павышэнне дасведчанасці работнікаў устаноў пра рызыкі лічбавага асяроддзя і фарміраванне навыкаў бяспечнай працы з інфармацыйнымі рэсурсамі.
Пагутарылі аб кібербяспецы і ў калектыве глыбоцкіх электрасетак. Намеснік начальніка Глыбоцкага РАУС - начальнік крымінальнай міліцыі Васіль Арлоў распавёў пра выпадкі махлярства ў раёне і што трэба ведаць, каб не трапіцца на хітрыкі махляроў.