Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Дэпутат Анатоль Сіўко: наш абавязак – дапамагаць у вырашэнні пытанняў, якія хвалююць людзей

26.11.2024

Дэпутат Анатоль Сіўко: наш абавязак – дапамагаць у вырашэнні пытанняў, якія хвалююць людзей

Гэта быў галоўны акцэнт, які зрабіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкім выбарчай акрузе №22 Анатоль Сіўко падчас выязнога прыёму грамадзян у Пліскiм сельскім выканаўчым камітэце 26 лістапада.

У абмеркаванні пытанняў, з якімі звярталіся вяскоўцы, бралі ўдзел памочнік дэпутата Уладзімір Байданаў, член Маладзёжнай палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, настаўнік гісторыі Удзелаўскай СШ Ганна Салодкая, намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Сяргей Кашміло, спецыялісты аддзелаў і служб райвыканкама, кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемстваў Глыбоччыны, старшыня Пліскага сельвыканкама Васіль Пліско.

На прыёме ў дэпутата пабывалі ў той дзень жыхары вёскі Азёркі Крысціна Крыўко, вёскі Пліса - Тамара Шыпіла, вёскі Бортнікі - Алеся Сіняўская, вёскі Свіла - Ігар Яцкоўскі.

Яны ўзнімалі пытанні падключэння прыватных дамоў да электраабагравання, транспартных зносін, а дакладней, неабходнасці дадатковых аўтобусных рэйсаў, якія б дапамаглі жыхарам вёскі Пліса дабірацца па сваіх справах у райцэнтр, а таксама асфальтаванні аўтадарогі Мнюта-Бортнікі.

Па кожным пытанні быў дадзены пэўны адказ. Напрыклад, жыхары вёскі Свіла змогуць падлучыцца да сістэмы электраабагравання ўжо да ацяпляльнага сезона 2025 года, а вось заяўніцы з вёскі Азёркі давядзецца крыху пачакаць, пакуль будзе праведзена неабходная рэканструкцыя ліній электраперадач і зроблена неабходная праектная дакументацыя. Ямачны рамонт дарогі Мнюта-Бортнікі будзе праведзены ў 2025 годзе, а асфальтаванне гэтага ўчастка закладуць у план дарожна-рамонтных работ на 2026-2030 гады.

– Пустых пытанняў у людзей няма – кожны зварот важны і галоўны ў іх жыцці. Голас кожнага выбаршчыка будзе пачуты, пытанні абмеркаваны і пры магчымасці вырашаны, - запэўніў Анатоль Сіўко.