Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
Дарагія землякі! Віншую Вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!
Гэтае свята сярод мноства іншых з'яўляецца адным з самых знакавых у Беларусі.
Бо дзякуючы работнікам галіны развіваецца сельскагаспадарчая вытворчасць, а гэта аснова жыцця і спрадвечных традыцый на вёсцы.
Праца на зямлі падобна подзвігу. Дзякуючы намаганням і працавітасці хлебаробаў поўныя засекі краіны. А з дапамогай работнікаў прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці сабраны ўраджай даходзіць да стала спажыўцоў. Дзякуй Вам за хлеб! Дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні мэт!
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і новых поспехаў! Няхай ваша праца акупляецца багатым ураджаем, а кожны новы дзень дорыць выдатны настрой!
Анатоль Сіўко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22