Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
22.05.2025
Парламентарый сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Верай Цяліцай і старшынёй Глыбоцкага райвыканкама Аляксандрам Шубскім правёў прыём грамадзян.
Якія пытанні хвалююць выбаршчыкаў? Да Анатоля Віктаравіча звярнуліся з нагоды асфальтавання вуліцы Зарэчная ў вёсцы Дзеркаўшчына.
Аатолій Сіўко запэўніў заяўніка, што прыкладзе максімум намаганняў для таго, каб вуліца Зарэчная ў вёсцы Дзеркаўшчына была ўключана ў план асфальтавання на наступны год. Дэпутат паабяцаў трымаць пытанне на кантролі.
Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі дадаў, што адказныя службовыя асобы райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў адсочваюць падобныя праблемныя пытанні і ўносяць прапановы для ўключэння такіх дарог у перспектыўныя планы па іх асфальтаванні.
Нядаўна ў Рэспубліцы Беларусь адзначылі Дзень сям'і
У рамках гэтай падзеі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў вёсцы Петрунова наведалі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко.
На парозе іх сустрэлі бацькі-выхавальнікі Анастасія і Андрэй Вішнеўскія, а таксама дзевяць дзяцей.
Госці прыбылі не з пустымі рукамі - яны прывезлі дзецям прысмакі і падарункі, якімі пастараліся парадаваць жыхароў дома.
Сустрэча прайшла душэўна і прыемна, пакінуўшы цёплыя ўспаміны ва ўсіх удзельнікаў. Такая ўвага і падтрымка паказваюць, наколькі важныя сямейныя каштоўнасці і роля дзяржавы ў стварэнні спрыяльных умоў для гарманічнага росту і развіцця дзяцей.