Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў наведаў Глыбоцкі раён: прыём грамадзян, рабочыя сустрэчы і абмеркаванне актуальных пытанняў

25.09.2025

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў наведаў Глыбоцкі раён: прыём грамадзян, рабочыя сустрэчы і абмеркаванне актуальных пытанняў

25 верасня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко правёў насычаны працоўны дзень у Глыбоцкім раёне. Яго візіт уключаў у сябе асабісты прыём грамадзян, азнаямленне з дзейнасцю ключавых раённых служб і сустрэчу з прадстаўнікамі мясцовых прадпрыемстваў.

У ходзе прыёму грамадзян, які праходзіў з удзелам старшыні Глыбоцкага райвыканкама Пятра Белуся, былі агучаны пытанні, якія хвалююць жыхароў горада і раёна. Сярод іх - падключэнне электраатаплення ў жылых дамах у вёсцы Дзеркаўшчына, з'яўленне лiс у межах горада, нападнікаў на хатнюю птушку, арганізацыя руху прыгарадных аўтобусаў у раёнах вёсак Мнюта і Азёркі, а таксама работа амбулаторыі ў вёсцы Мнюта.

Анатоль Сіўко таксама наведаў Глыбоцкі міжраённы аддзел прымусовага выканання. Начальнік аддзела Лілія Цырбан прадставіла дэпутату інфармацыю аб бягучай дзейнасці, асноўных напрамках і выніках працы. У рамках візіту была ўдзелена ўвага ўмовам працы супрацоўнікаў і арганізацыі працоўнага працэсу, а таксама пытанням узаемадзеяння аддзела з грамадзянамі і вырашэнню праблем у сферы прымусовага выканання.

У Глыбоцкім аддзеле Дэпартамента аховы МУС адбылася сустрэча з асабовым складам. У рамках Адзінага дня інфармавання Анатоль Сіўко правёў гутарку пра значэнне Дня народнага адзінства, які прайшоў 17 верасня.

На Глыбоцкім малочнакансервавым камбінаце дэпутат Палаты прадстаўнікоў абмеркаваў з генеральным дырэктарам Валерыем Дулінскім пытанні, якія тычацца экспартных паставак сухога малака і іншай прадукцыі прадпрыемства.

Завяршыўся працоўны дзень Анатоля Сіўко сустрэчай з кіраўніцтвам Глыбоцкага філіяла РУП "Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры".

Начальнік аддзела "Рэгістр" Аксана Захарчонак праінфармавала дэпутата аб рабоце нядаўна прынятых парламентам змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй". Асаблівая ўвага была ўдзелена новым механізмам узаемадзеяння з натарыусамі і прынцыпу экстэрытарыяльнасці дзяржаўнай рэгістрацыі, якія, па словах Аксаны Захарчонак, паспяхова функцыянуюць з моманту іх увядзення.