Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
11.10.2024
Чарговае мерапрыемства па прафесійнай арыентацыі сярод моладзі прайшло 9 кастрычніка ў раённым аддзеле міліцыі.
– На Дзень адчыненых дзвярэй мы запрасілі навучэнцаў Глыбоцкага каледжа, каб больш падрабязна расказаць ім пра нашу прафесію, пра тое, дзе яе можна атрымаць, пра ільготы, якія прадстаўляюцца дзяржавай слухачам Акадэміі МУС і дзеючым супрацоўнікам міліцыі, адказаць на пытанні, паказаць выставу зброі і сродкаў індывідуальнай абароны, якімі карыстаюцца заступаючыя на дзяжурства праваахоўнікі, - распавёў намеснік начальніка Глыбоцкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Юрый Баран.
Перад навучэнцамі каледжа выступілі першы намеснік начальніка Глыбоцкага РАУС - начальнік крымінальнай міліцыі Васіль Арлоў і начальнік аддзела ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Хілько. Афіцэры распавялі аб важнасці і патрэбнасці прафесіі міліцыянера, аб спецыфіцы працы і працоўных буднях, запрасілі маладых хлопцаў паступаць у ВНУ сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў, вяртацца спецыялістамі на малую радзіму і служыць людзям, ахоўваючы іх спакойнае жыццё і грамадскі правапарадак.