Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Дзень савета прайшоў у Галубіцкім сельсавеце

05.06.2025

Дзень савета прайшоў у Галубіцкім сельсавеце

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Канстанцінава, дырэктар УП ЖКГ Дзмітрый Ляжневіч, начальнік Глыбоцкага РАНС, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Васіль Завадскі, начальнік міжраённага вузла паштовай сувязі Андрэй масла, старшыня Галубіцкага сельвыканкама Пётр Супранёнак. На сустрэчу прыйшлі дэпутаты Галубіцкага сельскага Савета дэпутатаў, старэйшыны вёсак, прадстаўнікі сельскага актыву. Абмяркоўваліся надзённыя для сельскіх жыхароў пытанні гандлёвага і паштовага абслугоўвання насельніцтва, грэйдзіравання дарог, пытанні добраўпарадкавання. Па ўсіх пытаннях дадзены каментары і тлумачэнні, выпрацаваны магчымыя варыянты іх вырашэння з указаннем тэрмінаў.