Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Глыбоцкім раёне

17.10.2025

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Глыбоцкім раёне

У рамках Адзінага дня інфармавання супрацоўнікі Глыбоцкай "ВК-13" і "ВК 13-Беразвечча" сталі ўдзельнікамі сустрэчы, прысвечанай актуальным пытанням грамадскага жыцця, бяспекі і здароўя.

Галоўнымі спікерамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі раённай улады і профільных служб.

Цэнтральнай тэмай гутаркі, якую правяла старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, стала "Роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве". Вера Міхайлаўна падкрэсліла, што моцная сям'я з'яўляецца падмуркам стабільнага грамадства і залогам дабрабыту кожнага чалавека. Яна акцэнтавала ўвагу на важнасці захавання традыцыйных сямейных асноў, выхавання дзяцей у духу павагі да старэйшых, узаемадапамогі і адказнасці.

У сваім выступленні кіраўнік дэпутацкага корпуса адзначыла, што менавіта сямейныя каштоўнасці фарміруюць маральныя арыенціры, дапамагаюць спраўляцца з жыццёвымі цяжкасцямі і спрыяюць пабудове гарманічных адносін як унутры сям'і, так і ў грамадстве ў цэлым.

Адзіны дзень інфармавання ў Глыбоцкім цэху УП "Віцебскдругчармет"!

Раённая інфармацыйная група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяны Канстанцінавай правяла сустрэчу з работнікамі прадпрыемства, падчас якой абмеркавалі ключавыя тэмы:

Сямейныя каштоўнасці ў сучасным грамадстве - чаму сям'я застаецца асновай стабільнасці і шчасця;

Ахова працы - як захаваць здароўе і бяспеку на працоўным месцы;

Узаконьванне зямельных участкаў - што трэба ведаць і як правільна аформіць зямлю.

Такія сустрэчы - рэальная магчымасць быць у курсе, задаваць пытанні і знаходзіць рашэнні разам.

У працоўных калектывах Глыбоцкага раёна прайшоў Адзіны дзень інфармавання.

Асноўнай тэмай абмеркавання стала роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве - удзельнікі абмеркавалі важнасць умацавання сямейных традыцый, выхавання дзяцей у духу павагі і ўзаемадапамогі.

Акрамя таго, работнікам нагадалі аб неабходнасці вакцынацыі супраць грыпу, асабліва напярэдадні сезоннага ўздыму захворвання, і растлумачылі перавагі своечасовай імунізацыі для захавання здароўя работнікаў і іх сем'яў.

Таксама былі закрануты пытанні аховы працы: актуальныя патрабаванні па забеспячэнні бяспечных умоў на працоўных месцах, прафілактыка вытворчага траўматызму і адказнасць працадаўцаў і работнікаў за захаванне норм бяспекі.