Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
16.02.2026
14 лютага ўрочышча Барок на беразе возера Падлазнае зноў стала цэнтрам прыцягнення для ўсіх, хто не баіцца марозу і любіць актыўны адпачынак. Тут разгарнулася традыцыйнае раённае спартыўна-мастацкае свята "Глыбоцкая лыжня-20262, сёлета прысвечанае Году беларускай жанчыны.
Нягледзячы на тэрмометр, які паказваў мінус восем, тут панавала па-сапраўднаму гарачая атмасфера. На працягу чатырох гадзін холад зусім не адчуваўся - яго выціснулі спартыўны азарт, сяброўскія зносіны і гарачая падтрымка балельшчыкаў. Прадстаўнікі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў Глыбоцкага раёна сабраліся тут, каб памерацца сіламі, праявіць камандны дух і проста весела правесці час у коле аднадумцаў.
Урачыстае адкрыццё свята пачалося з вітальнага слова старшыні Глыбоцкага райвыканкама Пятра Белуся. Звяртаючыся да ўдзельнікаў, ён адзначыў: "На гэтай пляцоўцы ўсіх нас аб'ядноўвае любоў да спорту, здаровага ладу жыцця і сваёй Радзімы. Сюды прыйшлі людзі, якія хочуць удзельнічаць, перамагаць і дасягаць большага. Хай перамогуць наймацнейшыя!"
Разам з ім падтрымаць спартсменаў і гасцей свята прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч і старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.
Але перад пачаткам старту спаборніцтваў былі падведзены вынікі XXV круглагадовай спартакіяды Глыбоцкага раёна сярод працоўных калектываў арганізацый, прысвечанай Году добраўпарадкавання: трэцяе месца - у сектара спорту Глыбоцкага райвыканкама, другое - у Глыбоцкага МКК, першае - у глыбоцкіх электрасетак. З перамогай прадстаўнікоў працоўных калектываў павіншаваў Пётр Белусь.
Праграма спаборніцтваў у рамках свята "Глыбоцкая лыжня-2026" была насычанай і разнастайнай. Галоўнай падзеяй, вядома ж, сталі лыжныя гонкі -індывідуальныя заезды і захапляльныя эстафеты, дзе барацьба ішла за кожную секунду.
Але і на іншых пляцоўках кіпелі неабыякія страсці. Мужчыны і жанчыны з азартам перацягвалі канат, спаборнічалі ў трапнасці, кідаючы валёнак і дроцікі для дартса, і дэманстравалі незвычайную сілу ў армрэслінгу і жыме гіры.
Асабліва варта адзначыць нашых выдатных жанчын. У свой тэматычны год яны даказалі, што ім па плячы не толькі лыжная траса, але і такія сілавыя дысцыпліны, як армрэстлінг і гіравы спорт, дзе яны паказалі ўражлівыя вынікі.
Творчая жылка ўдзельнікаў знайшла выхад у конкурсе на лепшую снежную кампазіцыю. Фантазія каманд ператварыла звычайны снег у пацешныя і арыгінальныя фігуры, якія сталі выдатным фонам для фатаграфій.
Для тых, хто замёрз або прагаладаўся, працавала выязная кухня. Гарачая каша і духмяны чай сагравалі ўдзельнікаў і балельшчыкаў, надаючы сіл для новых здзяйсненняў. Побач разгарнуўся і выязны гандаль, прапаноўваючы гасцям свята розныя прысмакі.
Кожнае спаборніцтва ператваралася ў сапраўднае шоу, бо за спіной у спартсменаў стаялі іх калегі - актыўныя і гучныя групы падтрымкі. Воклічы, апладысменты і сяброўскія падбадзёрваннi не змаўкалі ні на хвіліну, ствараючы непаўторную атмасферу яднання і свята.
Справядлівае і бесстаронняе судзейства забяспечвалі прафесіяналы сваёй справы - работнікі сектара спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама, фізкультурна-аздараўленчага цэнтра і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Яны ўважліва сачылі за выкананнем правілаў і фіксавалі вынікі. Сярод удзельнікаў можна было ўбачыць як ужо вядомых у раёне спартсменаў-аматараў, так і пачаткоўцаў, якія, на здзіўленне многіх, здолелі навязаць сур'ёзную канкурэнцыю дасведчаным супернікам і ўпісаць свае імёны ў пратаколы спаборніцтваў.
Кульмінацыяй свята стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Стомленыя, але шчаслівыя пераможцы і прызёры падымаліся на імправізаваны п'едэстал пад апладысменты таварышаў. Заслужаныя граматы і каштоўныя падарункі ім уручалі Пётр Белусь і Вера Цяліца, цёпла віншуючы кожнага з асабістым і камандным поспехам.
Імёны пераможцаў і прызёраў "Глыбоцкай лыжні-2026"
Па выніках напружанай барацьбы і яркіх эмоцый, лепшыя з лепшых былі адзначаны граматамі і падарункамі.
У індывідуальнай лыжнай гонцы сярод спартсменаў-аматараў:
Мужчыны:
1 месца – Аляксандр Краснадубскі
2 месца – Аляксандр Плыгаўка
3 месца – Алег Жаўткевіч
Жанчыны:
1 месца – Алена Вязьменава
2 месца – Ганна Баран
3 месца – Святлана Новік
Сярод маладых спецыялістаў:
1 месца – Вікторыя Дзевятоўская
2 месца – Рэната Камарова
3 месца – Анастасія Кузняцова
1 месца – Аляксандр Шынелька
2 месца – Раман Германовіч
Заўвага: на фота ёсць прадстаўнікі маладых спецыялістаў, якія ў сілу абставінаў не патрапілі на цырымонію ўзнагароджання.
У індывідуальных лыжных гонках сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна:
Мужчыны і жанчыны:
1 месца – Кірыл Петрашоў
2 месца – Расціслаў Сабыніч
3 месца – Павел Белы
1 месца – Кацярына Жыдко
У лыжнай эстафеце:
Сярод устаноў адукацыі:
1 месца – Пліская сярэдняя школа
2 месца – Удзелаўская сярэдняя школа
3 месца – Празароцкая сярэдняя школа ім. І. Буйніцкага
Сярод устаноў і прадпрыемстваў раёна:
1 месца – каманда Глыбоцкага мясакамбіната
2 месца – каманда Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа
3 месца – каманда Глыбоцкай ЖКГ
У перацягванні ліны:
1 месца – Глыбоцкі МКК
2 месца – Дэпартамент аховы
3 месца – Залеская сярэдняя школа
У армрэстлінгу:
1 месца – Надзея Конан
2 месца – Вераніка Бурэнь
3 месца – Надзея Альсевіч
1 месца – Ігар Хмялькоў
2 месца – Алег Куўшынаў
3 месца – Андрэй Сырапятка
У гіравым спорце:
2 месца – Анастасія Цырбан
3 месца – Алеся Сырапятка
Мужчына:
1 месца – Андрэй Пахілко
3 месца – Віктар Яцук
У конкурсе снежных фігур:
1 месца – Удзелаўская сярэдняя школа
2 месца – Сярэдняя школа №1 ім. П. Сухога
3 месца – Глыбоцкі вопытны лясгас
У дартсе:
1 месца – Віктар Яцук
2 месца – Аляксандр Развадоўскі
3 месца – Вячаслаў Богуш
У кіданні валёнка:
1 месца – Таццяна Кміто
2 месца – Кацярына Квяцінская
3 месца – Анастасія Цырбан
1 месца – Уладзімір Буко
2 месца – Арцём Міхмель
"Глыбоцкая лыжня-2026" чарговы раз даказала, што спорт і актыўны лад жыцця аб'ядноўваюць людзей розных узростаў і прафесій. Гэтае свята стала яркім пацвярджэннем таго, што ў нашым раёне жывуць энергічныя, мэтанакіраваныя і дружныя людзі, гатовыя пакараць новыя вяршыні. Удзельнікі раз'язджаліся па дамах з прыемнай стомленасцю, яркімі ўражаннямі і абяцаннем вярнуцца на наступную "Глыбоцкую лыжню", каб зноў адчуць дух здаровага суперніцтва і сапраўднага спартыўнага братэрства.
А Год беларускай жанчыны, якому было прысвечана свята, атрымаў годны спартыўны і натхняльны пачатак, прадэманстраваўшы сілу, грацыю і нязломны характар нашых зямлячак.