Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
02.09.2025
У рамках работы секцыі "Роля мясцовага самакіравання ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана" Глыбоцкі раён прадставіў комплексную экспазіцыю, якая адлюстроўвае яго сацыяльна-эканамічнае развіццё і культурны патэнцыял.
Экспазіцыя Глыбоцкага раёна ўключае некалькі блокаў, кожны з якіх дэманструе дасягненні ў прамысловасці, багатую культурную спадчыну і турыстычны патэнцыял раёна.
- Прэзентацыя Глыбоцкага раёна на форуме - гэта важны крок ва ўмацаванні міжнародных сувязяў і прасоўванні патэнцыялу рэгіёна на міжнародным узроўні. Экспазіцыя прадэманстравала гатоўнасць раёна да развіцця супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў з замежнымі партнёрамі, – адзначыла Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.