Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раён прадстаўлены на Міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг "Адпачынак-2025"

28.03.2025

Глыбоцкі раён прадстаўлены на Міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг "Адпачынак-2025"

У Мінску адкрылася Міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2025"

Гэта міжнародная дзелавая пляцоўка для дзяржаў, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі ў сферы турызму на беларускім рынку.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства спецыялісты турыстычнага бізнесу з Расіі, Узбекістана, Турцыі, Кубы, Венесуэлы, Амана…

На выставе ў складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці працуюць і прадстаўнікі Глыбоччыны.

- Мы разам з калегамі нашай вобласці прадстаўляем турыстычныя прадукты праекта "Васільковы край", маршруты па аграсядзібах Глыбоччыны, распрацаваныя сумесна з членамі кааператыва "Вялесаў шлях". Расказваем пра "Вішнёвы фестываль". Прапануем удзельнікам выставы інфармацыйныя буклеты і сувеніры. Шукаем новых партнёраў для дзелавога супрацоўніцтва і патэнцыяльных аматараў адпачынку ў беларускай глыбінцы, – расказала Таццяна Зеваліч, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама.