Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
09.12.2024
Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю з дня ўтварэння Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа, адбылося ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры.
Павіншаваць калектыў са знакавым юбілеем прыйшло шмат гасцей. Сярод іх - старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, ветэраны і работнікі каледжа, навучэнцы, выпускнікі, дырэктары ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, з якімі ў калектыва наладжана плённае супрацоўніцтва ў справе выхавання падрастаючага пакалення і прафесійнай падрыхтоўкі кадраў для народнага гаспадаркі краіны.
Гэта была радасная, жаданая сустрэча сяброў і калег, прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў. Прывітанні, кветкі, усьмешкі, успаміны… Было вiдаць, адчувалася, якi дарагi, асабліва для ветэранаў, гэты час зносін. Віншавальныя прамовы, цырымонія ўзнагароджання, музычныя і харэаграфічныя кампазіцыі ўпрыгожвалі юбілейную імпрэзу, аб'ядноўвалі, напаўнялі ўзвышанымі пачуццямі сэрца ўсіх прысутных у зале.
З найлепшымі пажаданнямі да калектыву каледжа звярнулася старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца. Ад імя кіраўніцтва раёна і асабіста старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Мікалаевіча Шубскага яна павіншавала ветэранаў і работнікаў каледжа са знамянальнай датай, адзначыўшы іх высокі прафесіяналізм і працавітасць у справе падрыхтоўкі спецыялістаў і працоўных для розных галін эканомікі нашага раёна, вобласці і краіны. Вера Міхайлаўна пажадала калектыву новых працоўных дасягненняў, дабрабыту, міру і дабра.
Затым адбылася цырымонія ўзнагароджання і ўручэння падарункаў для калектыва-юбіляра. Больш за 60 работнікаў і ветэранаў дзяржаўнага каледжа былі ўдастоены ўзнагарод.
Завяршылася юбілейная ўрачыстасць яркай, змястоўнай канцэртнай праграмай, падрыхтаванай самадзейнымі артыстамі Глыбоцкага гарадскога дома культуры.