Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
10.02.2025
Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Традыцыі і рамёствы нашага краю” працуе ў Глыбоцкім Доме рамёстваў. Экспазіцыя прысвечана 35-годдзю ўстановы - юбілейную дату калектыў адзначыў у канцы мінулага года. На ёй прадстаўлены работы майстроў, якія працавалі ва ўстанове ў першыя гады пасля адкрыцця і ўнеслі вялікі ўклад у адраджэнне культурнай спадчыны Глыбоччыны.
На выставе прадстаўлены работы народных майстроў Беларусі Веры Байковай (ткацтва) і Марыі Ермаловіч (саломапляценне), Раісы Іўчык і Антаніны Петачэнка (ганчарства), Святланы Рыхліцкай (выцінанка), Галіны Таляронак (роспіс на палатне), Святланы Навойчык (лозапляценне), Глеба Рабізо і Анатоля Пушкарова (разьба па дрэве).
Выстава “Традыцыі і рамёствы нашага краю” адкрывае 2025 год, які ў Доме рамёстваў пройдзе пад знакам юбілею.