Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
04.03.2025
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў Глыбоцкага раёна! Віншуем вас з прафесійным святам – Днём міліцыі!
Суверэнітэт, сапраўдная незалежнасць дзяржавы забяспечваюцца паўсядзённай, карпатлівай і ўпартай працай народа, спакойным жыццём грамадзян. Абарона правапарадку, грамадскай бяспекі, маёмасных і сацыяльных правоў людзей – ганаровая і адказная місія органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу самаадданасць і прафесіяналізм, адданасць Айчыне, вернасць абавязку і закону, уменне вырашаць сур’ёзныя задачы не толькі ў паўсядзённым жыцці, але і складаных надзвычайных сітуацыях.
Упэўненыя, што вы і надалей будзеце з’яўляцца прыкладам добрасумленнага выканання службовага абавязку, узорам асабістай прыстойнасці і прынцыповасці.
Глыбокая ўдзячнасць ветэранам, тым, хто многія гады верай і праўдай служыў Айчыне, тым, хто выхаваў годную змену прафесіяналаў.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшых поспехаў у вашай высакароднай справе!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.