Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва раёна накіравала віншаванні да Дня работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

22.08.2025

Кіраўніцтва раёна накіравала віншаванні да Дня работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Паважаныя работнікі і ветэраны аддзела статыстыкі Глыбоцкага раёна!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам і з 105-годдзем са дня ўтварэння нацыянальнай статыстычнай службы!

Афіцыйная статыстычная інфармацыя ў сучасным грамадстве ўяўляе сабой адзін з найважнейшых інструментаў дзяржаўнага кіравання, арыентаваны на атрыманне аб’ектыўных і дакладных звестак. Вынікі вашай працы – аснова для прыняцця аптымальных кіраўнічых рашэнняў, дапамагаюць вызначыць напрамак далейшага развіцця раёна.

Словы ўдзячнасці выказваем ветэранам, якія закладвалі падмурак дзеючай сістэмы і вучылі маладых калег, перадаючы ім свой вопыт.

Выказваем словы ўдзячнасці за вашу добрасумленную працу, прафесіяналізм і стараннасць, высокае пачуццё адказнасці.

Жадаем вам прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця. Далейшых дасягненняў у працы на карысць Глыбоцкага раёна і нашай Рэспублікі Беларусь.

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.