Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

21.02.2025

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы са святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Зямельныя рэсурсы з'яўляюцца асновай нацыянальнага багацця Беларусі. Ваша праца мае важнае дзяржаўнае і грамадскае значэнне. Руплівае і клапатлівае стаўленне да зямлі, захаванне яе ўрадлівасці, разумнае выкарыстанне і акультурванне – наш абавязак перад будучымі пакаленнямі.

Менавіта адказнасць і вопыт, прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі работнікаў землеўпарадкавальнай службы з'яўляюцца залогам захавання зямельных рэсурсаў нашай Глыбоччыны для наступных пакаленняў.

Жадаем усім работнікам галіны моцнага здароўя, здзяйснення намечаных планаў, поспехаў і дабрабыту.

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раёны Савет дэпутатаў