Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва раёна павіншавала ваеннаслужачых і ветэранаў 2-га асобнага стралковага батальёна вайсковай часці 5524 з Днём унутраных войскаў

18.03.2025

Кіраўніцтва раёна павіншавала ваеннаслужачых і ветэранаў 2-га асобнага стралковага батальёна вайсковай часці 5524 з Днём унутраных войскаў

Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны 2-га асобнага стралковага батальёна вайсковай часці 5524!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Унутраныя войскі сёння – магутная сілавая структура, якая забяспечвае падтрыманне законнасці і правапарадку ў нашай краіне.

Вы дэманструеце высокі прафесіяналізм, мужнасць, вернасць традыцыям, надзейна стаіце на варце канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Годна выконваеце свой абавязак па абароне жыцця, здароўя, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян.

Дзякуем Вам за добрасумленную працу і вернасць службоваму абавязку.

Жадаем усім ваеннаслужачым унутраных войскаў і ветэранам моцнага здароўя і дабрабыту, міру і працвітання, шчасця і далейшых поспехаў у службе на карысць Айчыны і роднай Глыбоччыны!

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў