Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
14.02.2025
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты Глыбоцкага раёна, ветэраны вайны ў Афганістане!
15 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Трыццаць шэсць гадоў таму завяршылася аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане. За тысячы кіламетраў ад Радзімы нашы воіны, праявіўшы гераічную стойкасць, мужнасць і самаадданасць, першымі кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму, на доўгія гады спыніўшы яго распаўсюджванне па ўсёй зямлі.
Мы аддаём даніну павагі салдатам, сяржантам, афіцэрам, усім тым, хто праявіў адвагу, мужнасць і сапраўдны патрыятызм, выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак перад Радзімай цаной уласнага жыцця. Мы памятаем кожнае імя, падзяляем боль і горыч гэтых страт. Нізка схіляем свае галовы перад устойлівасцю і цярпеннем бацькоў, родных і блізкіх загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам. Дзякуем вам за актыўную грамадзянскую пазіцыю, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Глыбоччыны, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Жадаем усім воінам-інтэрнацыяналістам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, аптымізму, дабрабыту і ўдачы. Няхай ваша адзінства і згуртаванасць натхняюць на дасягненне новых мэтаў, становяцца кропкай адліку далейшых здзяйсненняў і добрых спраў.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў