Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
14.03.2025
Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!
Віншуем вас з найважнейшым дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Сёння Канстытуцыя з’яўляецца падмуркам нацыянальнай прававой сістэмы, пэўнай асновай беларускай дзяржаўнасці, стратэгічным вектарам прагрэсіўнага развіцця нашай краіны.
Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.
Важна, што Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь сканцэнтраваны на гістарычным вопыце і мудрасці папярэдніх пакаленняў, забяспечвае прававыя, палітычная і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, выразна вызначае прыярытэты нацыянальнага развіцця.
Упэўнены, што мудрасць і справядлівасць, заключаныя ў радках Канстытуцыі, будуць надзейнай апорай у нашых сумесных справах.
Жадаем усім новых здзяйсненняў, моцнага здароўя, поспехаў, шчасця. Няхай свята надасць сіл і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт на карысць роднай Бацькаўшчыны.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.