Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
29.08.2025
Дарагія настаўнікі, вучні і бацькі!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём ведаў!
Першага верасня – гэта заўсёды асаблівы дзень у жыцці кожнага з нас. Для першакласнікаў ён адчыняе дзверы ў захапляльны свет ведаў, для старшакласнікаў – становіцца апошнім акордам перад важным выбарам жыццёвага шляху, а для ўсіх астатніх – сімвалам новых магчымасцей і дасягненняў.
Гэтае свята аб'ядноўвае і педагогаў, і навучэнцаў, і іх бацькоў у адзіным імкненні да ведаў, развіцця і ўдасканалення.
Кожны навучальны год прыносіць новыя адкрыцці, дасягненні і перамогі. Няхай і гэты год стане для ўсіх нас часам яркіх здзяйсненняў і цікавых праектаў, а школьнае жыццё будзе напоўнена радасцю адкрыццяў, цёплымі сустрэчамі і добрымі справамі.
Жадаем усім моцнага здароўя, энергіі і дабрабыту.
Са святам!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў