Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
07.03.2025
Дарагія глыбачанкі і жыхаркі Глыбоцкага раёна, віншуем вас з Днём жанчын.
Гэта асаблівае свята напоўнена цеплынёй і пяшчотай, пачуццём глыбокай удзячнасці да жанчыны. Прыгажосць і вернасць, мудрасць і велікадушнасць – гэта бясцэнныя якасці, якімі вы шчодра надзелены.
Неацэнная ваша роля ў развіцці аховы здароўя і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Вы з’яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцяў і перадаеце іх падрастаючаму пакаленню. Дзякуй за вашу жыццёвую мудрасць, працавітасць, прафесіяналізм.
Жадаем вам здароўя і жаночага шчасця, радасці і дабрабыту, прыгажосці і абаяння, яркіх уражанняў і цудоўнага вясновага настрою.
Няхай у вашай душы не згасае агонь стварэння і дабрыні, сэрца поўніцца радасцю і надзеяй, у доме пануюць утульнасць і гармонія. Будзьце любімыя і шчаслівыя!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.