Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
19.01.2026
Паважаныя ратавальнікі Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам – Днём ратавальніка.
Ваша прафесія – гэта подзвіг, які здзяйсняецца штодня. Вы – тыя, хто першымі прыходзіць на дапамогу ў бядзе, хто нясе святло надзеі скрозь дым, полымя і стыхію. Смеласць, вытрымка, бездакорная гатоўнасць да дзеянняў у экстрэмальных умовах – усё гэта робіць вашу працу сапраўды бясцэннай для кожнага жыхара раёна і краіны ў цэлым. Вы ніколі не адступаеце, упэўнена рухаецеся наперад, паказваючы яскравы прыклад служэння Айчыне.
Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам, якія і сёння застаюцца ў страі і перадаюць вопыт і веды маладому пакаленню.
Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, дабрабыту і душэўнай раўнавагі. Няхай кожны ваш дзень завяршаецца паспяховым вяртаннем дадому, а побач заўсёды будуць верныя сябры і блізкія людзі.
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.