Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
22.12.2023
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам – Днём энергетыка!
Паважаныя працаўнікі і ветэраны энергетычнай галіны Глыбоцкага раёна!
Ваша прафесія ва ўсе часы была і сёння з’яўляецца запатрабаванай і прэстыжнай. Вы забяспечваеце стабільнае функцыянаванне ўсіх галін эканомікі і ўстаноў сацыяльнай сферы Глыбоччыны. Ад вашага прафесіяналізму, адказнасці і добрасумленных адносін да сваіх абавязкаў у многім залежаць утульнасць і камфорт у дамах жыхароў раёна. Аварыйныя сітуацыі, якія ўхіляюцца ў аптымальныя тэрміны, сведчыць пра тое, што ў энергетычнай сістэме працуюць высокакваліфікаваныя людзі.
Перакананы, і ў далейшым вытворчы і тэхналагічны патэнцыял дазволіць арганізацыям энергасістэмы паспяхова вырашаць пастаўленыя перад імі задачы, галоўная з якіх – надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне энергарэсурсамі ўсіх спажыўцоў.
Жадаем усім работнікам і ветэранам галіны моцнага здароўя, сямейнага шчасця, дабрабыту і поспехаў у нялёгкай, але такой неабходнай працы! Свету вам, дабра і згоды!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.