Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
19.05.2023
Шчыра віншуем з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорта!
Спорт аб'ядноўвае людзей, робіць іх моцнымі, трывалымі, загартоўвае характар, дае зарад бадзёрасці і энергіі і, вядома ж, умацоўвае наша здароўе.
Паважаныя работнікі і ветэраны сферы фізічнай культуры і спорта!
Сёння на Глыбоччыне людзі розных узростаў і прафесій клапоцяцца пра ўласнае здароўе, наведваюць трэнажорныя залы і басейн, спартыўныя пляцоўкі і стадыёны. І гэта нядзіўна, бо ў нашым раёне створаны добрыя ўмовы для заняткаў рознымі відамі спорту, праводзіцца вялікая работа па будаўніцтве, рамонту, рэканструкцыі і аснашчэнні аб'ектаў фізкультуры і спорту сучасным інвентаром і абсталяваннем.
За поспехі на спартыўнай ніве і ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця выказваем словы падзякі трэнерам, настаўнікам фізкультуры, работнікам і кіраўнікам фізкультурна-спартыўных устаноў. Дзякуючы вам спартсмены годна прадстаўляюць Глыбоцкі раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню і дасягаюць высокіх вынікаў.
Жадаем усім прафесіяналам і аматарам спорту невычэрпнай энергіі, выдатнага настрою, жыццёвых поспехаў, веры ў сябе, новых здзяйсненняў і перамог.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў