Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
18.05.2024
Шчыра віншуем з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!
Паважаныя работнікі і ветэраны сферы фізічнай культуры і спорту!
Гэтае свята аднолькава блізка і спартсменам, і трэнерам, і аматарам спорту і прыхільнікам здаровага ладу жыцця.
Спорт і фізічная культура сталі неад’емнай часткай нашага жыцця. Заняткі спортам дапамагаюць людзям захаваць сілу, прыгажосць, умацаваць здароўе, загартоўваюць характар і вучаць пераадольваць цяжкасці. Фізкультура і спорт маюць важнае значэнне ў выхаванні моцнай, таленавітай моладзі, ва ўмацаванні здароўя людзей, арганізацыі вольнага часу насельніцтва.
Прыміце словы падзякі і ўдзячнасці ўсе, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй. Раён славіцца і ганарыцца спартыўнымі перамогамі глыбачан.
Жадаем вам моцнага здароўя, выдатнага настрою, бадзёрасці духу, спартыўнага даўгалецця, веры ў свае сілы, новых перамог і дасягненняў!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў