Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
24.07.2023
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са 170-годдзем пажарнай службы!
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Барацьба з небяспечнай агнявой стыхіяй заўсёды лічылася справай мужных і смелых людзей. Праца ў экстрэмальных умовах прад'яўляе да вас асаблівае патрабаванне - уменне хутка прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё, здароўе і бяспека людзей.
Майстэрства, смеласць, таварыская дапамога і ўзаемадапамога, зладжаныя дзеянні ва ўмовах небяспекі, выклікаюць глыбокую павагу і прызнанне да вас і вашай прафесіі.
Жыхары Глыбоцкага раёна могуць быць упэўненыя - яны знаходзяцца пад надзейнай абаронай высокакваліфікаваных спецыялістаў, сапраўдных прафесіяналаў, гатовых прыйсці на дапамогу ў любы час дня і ночы.
Ад усёй душы дзякуем работнікам і ветэранам Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за вашу штодзённую напружаную працу, высокі прафесіяналізм, смеласць і аператыўнасць.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і далейшых поспехаў у нялёгкай, але ганаровай працы!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў